Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Гурман
01 сентября 2025, 11:25

Дранікі-запарнікі: старадаўні рэцэпт з Гродзеншчыны

Фота БЕЛТА
Фота БЕЛТА

Гродзенская вобласць захоўвае шмат народных рэцэптаў. Некаторыя стравы не сустрэнеш больш нідзе ў Беларусі – прынамсі, менавіта ў такім выглядзе. Вось, напрыклад, дранікі-запарнікі па рэцэпту з Беліцы.

Рэцэпт перадала жыхарка вёскі Беліца Лідскага раёна Яніна Ясюлевіч 1913 г. н. сваёй нявестцы Марыі Ясюлевіч 1942 г. н., а яна, у сваю чаргу, дачцэ Але Малец 1975 г. н.

Пачысціць бульбу і цыбулю. Надзерці на дробнай тарцы бульбу і заліць адной шклянкай гарачай сыроваткі, усыпаць соль на смак. Даць запарыцца бульбе пяць хвілін. Дадаць муку, яйка і надзёртую на дробнай тарцы цыбулю. Смажыць на алеі альбо ў тлушчы. 

Смачна есці!


| Ігар ГАНЧАРУК, часопіс «Беларуская думка».
| Фота з архіва БЕЛТА.


ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА


Такие драники с грибным соусом уважал сам Якуб Колас! Рецепт от шефа

Отказ от молочки и глютена сделает организм более здоровым? Спросили у врача

Эти белорусы делают сыры точно так же, как делали их наши предки! Вот как им это удается

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
https://beltaplus.by/ru/gourmet-ru/view/draniki-zaparniki-staradauni-retsept-z-grodzenshchyny-17473-2025/
БелТА плюс - специальное приложение, 2020
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
 - размещаются материалы рекламно-информационного характера.