Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Интеллект
25 апреля 2026, 14:05

А вы ведаеце галоўныя скарбы, якія знайшлі ў Беларусі?

Фото БЕЛТА
Фото БЕЛТА

Топ-5 скарбаў, знойдзеных на беларускай зямлі па версіі эксперта Валерыя Шышанава.

• Брылёўскі – сапраўдная капсула часу эпохі вікінгаў! У 2003 годзе ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі трапіў унікальны комплекс: амаль тры сотні арабскіх срэбраных манет (дырхамаў), фрагменты шыйнай грыўні, франкскага мяча IX стагоддзя і набор гірак для ўзважвання срэбра.

• Казьянкаўскі – рэкардсмен па колькасці манет! Яго знайшлі ў 1973 годзе каля вёскі Казьянкі Полацкага раёна: у бяросту былі загорнуты 7588 куфічных дырхемаў агульнай вагой каля 20 кг. Захоўваецца ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

• Мінскі – нечаканая знаходка ў цэнтры сталіцы! У 1988 годзе падчас пракладкі цеплатрасы на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Гарадскі Вал экскаватар зачапіў срэбраны падсвечнік. Рабочыя спачатку прынялі яго за снарад. Аказалася, гэта быў скарб з 547 срэбраных прадметаў агульнай вагой 13 кг: манеты, медалі і посуд Расійскай імперыі канца XIX стагоддзя. Захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

• Полацкі – залатое ззянне Сярэднявечча! У 1984 годзе падчас рэканструкцыі Ніжняга замка ў Полацку знайшлі шэсць прадметаў, фрагментаў заходнееўрапейскіх ювелірных упрыгажэнняў з золата. Знаходзяцца ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

• Пінскі – адзін з самых ранніх і загадкавых! У 1804 годзе ў Пінску былі знойдзены 20 залатых манет. Дванаццаць рускіх златнікаў і візантыйскіх солідаў перадалі ў Эрмітаж, а лёс астатніх, на жаль, невядомы. Цікава, што з 11 вядомых у свеце златнікаў шэсць менавіта з Пінскага скарбу.


| Сняжана Міхайлоўская, часопіс «Беларуская думка».
| Фота БЕЛТА.


ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА

Золата пад нагамі: праўда і выдумка пра беларускія скарбы

Кривые окуни и легенда об утонувшей церкви: секреты рек и озер Беларуси

Што рабіць, калі знайшоў скарб? Адказы на 5 галоўных пытанняў

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
https://beltaplus.by/ru/intelligence-ru/view/a-vy-vedaetse-galounyja-skarby-jakija-znajshli-u-belarusi-17968-2026/
БелТА плюс - специальное приложение, 2020
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
 - размещаются материалы рекламно-информационного характера.